Вітаем у нашых шэрагах!

Опубликовано:

Падчас чарговага паседжання Савета маладых навукоўцаў, якое адбылося 28 красавіка 2026 года, сябрамі арганізацыі сталі адразу тры маладыя выкладчыцы факультэта: Антух Ульяна Вадзімаўна, выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну асяроддзя; Курловіч Вераніка Юр’еўна, выкладчык-стажор кафедры тэорыі і практыкі перакладу; Заруцкая Паліна Максімаўна, выкладчык-стажор кафедры англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў. Жадаем натхнення і спадзяемся на плённую працу!

Таксама на паседжанні абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца правядзення штогадовай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ: удзельнікі Савета запланавалі карысныя выступы, якія дапамогуць пачаткоўцам зрабіць першыя крокі ў навуковае жыццё!