Майстар-клас «ШІ ў навуковай і вучэбнай дзейнасці: межы і сцэнары выкарыстання»

Опубликовано:

У межах XIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі» прайшоў майстар-клас ад Савета маладых навукоўцаў па тэме «ШІ ў навуковай і вучэбнай дзейнасці: межы і сцэнары выкарыстання».

Маргарыта Аляксандраўна Бабаян і Антух Ульяна Вадзімаўна прадставілі даклад, у якім падрабязна асвятлілі палітыку БДУ ў дачыненні да выкарыстання ШІ, што было карысна як для прысутных студэнтаў факультэта, так і для паважаных гасцей канферэнцыі, якія атрымалі магчымасць параўнаць падыходы нашага ўніверсітэта са сваімі навучальнымі установамі.

Прыемнай неспадзяванкай стаў змястоўны даклад Аляксеева Аляксандра Уладзіміравіча, прафесара кафедры англійскай мовы Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, які прафесійна займаецца тэмай штучнага інтэлекту. Вучоны падзяліўся бачаннем на праблему выкарыстання ШІ пры падрыхтоўцы выніковых работ. Прысутныя з першых вуснаў пачулі сакрэты працы платформы Antiplagiat.ru. 

Майстар-клас завяршыўся выступам Салодкага Уладзіслава Валер’евіча. Удзельнікі мерапрыемства падчас жывой дыскусіі абмеркавалі канкрэтныя спосабы выкарыстання ШІ, прагучала шмат цікавых парад, ужо пацверджаных практыкай.