Паседжанне Савета маладых навукоўцаў

Опубликовано:

25 верасня 2025 г. адбылося паседжанне Савета маладых навукоўцаў факультэта сацыякультурных камунікацый. Абмяркоўваліся задачы і мэты Савета, прапаноўваліся магчымыя мерапрыемствы, фарматы іх правядзення і рэалізацыі. 

У выніку паседжання былі абраныя старшыня – Салодкі Уладзіслаў Валер’евіч, намеснік старшыні – МохаваЕкацярына Вячаславаўна і сакратар Савета – Бабаян Маргарыта Аляксандраўна.

Быў прапанаваны план работы Савета маладых навукоўцаў на 2025–2026 вучэбны год, што змяшчае ў сабе сустрэчы чальцоў арганізацыі са студэнтамі, адкрытыя лекцыі і семінары, падрыхтоўку і ўдзел у факультэцкіх канферэнцыях і мерапрыествах Савета маладых навукоўцаў БДУ.