Навуковы семінар «Мастацтва дакладчыка ад А да Я»
Опубликовано:
20 снежня 2025 года адбыўся навуковы семінар, арганізаваны Саветам маладых навукоўцаў факультэта сацыякультурных камунікацый «Мастацтва дакладчыка ад А да Я». Мадэратарамі семінара выступілі намеснік старшыні савета Мохава Кацярына Вячаславаўна і член савета Ліпская Марына Сяргееўна. У рамках мерапрыемства мадэратары азнаёмілі слухачоў з навуковай дзейнасцю факультэта, асноўнымі правіламі падрыхтоўкі да выступу на навуковай канферэнцыі.
Асаблівую цікаўнасць выклікалі пытанні, якія тычацца абгрунтавання актуальнасці і складання плана навуковага даследавання. Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты другога і трэцяга курсаў і магістранты кафедраў мастацтва і асяродкавага дызайна і дызайна моды. У межах семінара адбылася дыскусія аб актуальных і сучасных пытаннях навукі, слухачы атрымалі каштоўныя парады па пошуку навуковых канферэнцый, працы іх секцый ва ўніверсітэце і за яго межамі.