Навучальны семінар «Першыя крокі ў навуку»
Опубликовано:
24 кастрычніка ў межах ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне, прайшоў навучальны семінар «Першыя крокі ў навуку», арганізаваны Саветам маладых навукоўцаў ФСК. Галоўным пытаннем семінара было: як напісаць навуковы артыкул?
Студэнты даведаліся:
-
чым кіравацца пры выбары актуальнай тэмы;
-
дзе знаходзіць неабходныя крыніцы для ўласнага даследавання;
-
як арганізаваць структуру работы;
-
якія бываюць патрабаванні да афармлення тэксту.
Удзельнікі семінара мелі практычную магчымасць прымяніць атрыманыя парады адразу ў аўдыторыі, а таксама, спадзяемся, натхніліся на плённую і шчырую даследчыцкую працу!