Чарговае паседжанне Савета маладых вучоных

Опубликовано:

18 сакавіка 2026 г. адбылося чарговае паседжанне Савета маладых вучоных ФСК. У паседжанні прыняў удзел дэкан факультэта сацыякультурных камунікацый Бурачонак Аляксандр Вячаслававіч. Кіраўнік падраздзялення вызначыў агульныя напрамкі дзейнасці, падзяліўшыся ўласным вопытам і бачаннем працы Савета.


Галоўнымі пытаннямі паўсталі матывацыя студэнтаў да ўдзелу ў канферэнцыях і конкурсах, асвятляліся магчымасці развіцця навуковай дзейнасці ў межах даступных праграм універсітэцкага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Удзельнікі паседжання падкрэслілі важнасць працы ў калектывах уласных кафедр, а таксама неабходнасць зладжанага ўзаемадзеяння з студэнцкім навуковым аб’яданнем факультэта.