Зялёны Універсітэт

Дата: 2018/04/04


Увага! Увага! Увага!

Мы шукаем цябе! Верыце ў глабальная пацяпленне? Асобна збіраеце адходы? Хочаце спыніць экалагічны Апакаліпсіс? Гатовыя працаваць дзеля таго, каб ваш факультэт/універсітэт стаў «зялёным»? Тады вам проста неабходна стаць часткаю нашага сяброўскага калектыву! Зялёны Універсітэт — гэта ініцыятыва студэнтаў і студэнтак БДУ. Наша мэта — ўніверсітэт, у якім прасунутая, экалагічна адукаваная моладзь збірае смецце асобна, эканоміць ваду і электрычнасць, імкнецца да нулявых адходаў і жадае зрабіць сваё жыццё больш зялёным 🙂 У дадзены момант у праекце ўдзельнічаюць 5 факультэтаў БДУ: міжнародных адносін, гістарычны, філалагічны, радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій і МДЭІ ім. А. Д. Сахарава. Калі ты падзяляеш нашы каштоўнасці і хочаш, каб і твой факультэт (універсітэт) ішоў у нагу з часам, абавязкова далучайся!

Нашы кантакты: https://vk.com/g_university (суполка вк),

http://www.unigreen.bsu.by (сайт).

Читайте также