Важник Сергей Александрович

ewFNqIHKsOo
Должность
Декан
Ученая степень
кандидат филологических наук, доцент
Контакты
тел. +375 17 209 59 08

Информация

Сяргей Аляксандравіч Важнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Чытае курсы лекцый «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы», «Супастаўляльная граматыка славянскіх моў», «Лінгвістыка тэксту», «Інтэрнэт-лінгвістыка» і «Моўны этыкет».

Адукацыя:

1987-1991 гг. – Мінскае педагагічнае вучылішча № 2 (дыплом «з адзнакай»; кваліфікацыя «Настаўнік пачатковых класаў»);

1991-1996 гг. – Філалагічны факультэт БДУ (дыплом «з адзнакай»; кваліфікацыя «Філолаг. Выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры», «Выкладчык польскай мовы»).

 

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дыстрыбуцыйныя ўласцівасці дзеяслоўнага прэдыката ў беларускай і польскай мовах» па специальносцях 10.02.01 «Беларуская мова» і 10.02.03 «Славянскія мовы».

 

Праца:

 

1996-2015 гг. – выкладчык-стажор, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ.

2002-2015 гг. – намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Філалагічнага факультэта БДУ.

1996-2013 гг. – выкладчык беларускай мовы і загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.

1997-2015 гг. – выкладчык польскай мовы ў БДУКіМ, у БДПУ імя М. Танка, на філфаку БДУ і ў Польскім Інстытуце (Instytut Polski w Mińsku).

2015-2018 гг. – дырэктар НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

люты 2018 г. – па сённяшні час – дэкан Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

 

Акрамя таго, ў розныя гады С.А. Важнік з’яўляўся:

  • вучоным сакратаром Беларускага камітэта славістаў пры НАН Беларусі (2007-2014 гг.);
  • генеральным сакратаром Міжнароднага камітэта славістаў (2008-2013 гг.);
  • вучоным сакратаром Савета па абароне дысертацый Д 02.01.24 па спецыяльнасцях 10.02.19 «Тэорыя мовы» і 10.02.03 «Славянскія мовы» (2013-2017 гг.);
  • рэдактарам навукова-практычнага часопіса «Веснік адукацыі» (2015-2018 гг.);
  • рэдактарам навуковых серый «Моваведы Беларусі» (2006 г. – па сённяшні час) і «Лекцыі па Інтэрнэт-лінгвістыцы» (2007 г. – па сённяшні час);
  • сурэдактарам навуковых часопісаў «Паланістыка» (2002-2013 гг.) і «Актуальныя праблемы паланістыкі» (2006-2009 гг.);
  • членам Кіруючага камітэта ад Рэспублікі Беларусь сумеснай праграмы Еўрапейскага Саюза і Савета Еўропы «Падтрымка адукацыйнай палітыкі ў сферы дэмакратычнай грамадзянскасці і адукацыі ў галіне правоў чалавека ў шасці дзяржавах Усходняга партнёрства» (2015-2018 гг.).

 

Міжнародныя праекты:

  • «Składnia porównawcza języków słowiańskich drugiej połowy XX wieku» (Педагагічная Акадэмія г. Кракава, Універсітэт г. Ольштына, Універсітэт г. Лодзі);
  • «Славянскія прыназоўнікі ў сінхраніі і дыяхраніі: марфалогія і сінтаксіс» (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);
  • «Мадэлі простага сказа з улікам іх тыпавых значэнняў і маўленчых рэалізацый» (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Данецкі нацыянальны ўніверсітэт).

 

За апошнія два гады прайшоў павышэнне кваліфікацыі па праграмах:

  • «Медыяадукацыя ў педагагічнай сферы: вопыт і новыя падыходы да кіравання» (Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт, 15-19 сакавіка 2017 г.);
  • Joint Programme of the European Union and the Council of Europe Promoting Human Rights Education and Democratic Citizenship in Eastern Partnership countries «Competence based approach in education: Council of Europe framework for democratic culture» (Minsk, March 2017 – May 2017).

 

Падрыхтаваў больш за 30 пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Кіруе трыма аспірантамі (Анастасія Албут, Валерый Варановіч, Павел Рааго). Вучаніца С.А. Важніка Марына Кажарновіч абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Славакіі.

У навуковым даробку С.А. Важніка больш за 200 публікацый у галіне кантрастыўнага сінтаксісу славянскіх моў, супастаўляльнай граматыкі, беларуска-польскіх і беларуска-рускіх моўных сувязей, функцыянальна-камунікацыйнай граматыкі, семантычнага і функцыянальнага сінтаксісу, лінгвістыкі тэксту, тэорыі перакладу, сінтаксічнай нормы. Аўтар манаграфіі «Кантрастыўны сінтаксіс польскай і беларускай моў: семантыка і дыстрыбуцыя дзеяслоўнага прэдыката» (2008), а таксама працы «Тры стыхіі Байнэта, або Праява нацыянальнай моўнай самаідэнтыфікацыі» (Лекцыі па Інтэрнэт-лінгвістыцы; Вып. 1, 2007).

НАВУКОВЫЯ  ПУБЛІКАЦЫІ

 

  1. Кантрастыўны сінтаксіс польскай і беларускай моў: семантыка і дыстрыбуцыя дзеяслоўнага прэдыката / Манаграфія // “Паланістыка – Полонистика – Polonistyka”. Серыя “Манаграфіі”. Т. І. Мн., 2008. – 498 с.
  2. Тры стыхіі Байнэта, або Праява на­цы­я­наль­най моўнай сама­ідэнтыфіка­цыі. Серыя: “Лекцыі па Інтэрнэт-лінгвістыцы”. Вып.1 / Важ­ник С.А.; Бел. дзярж. ун-т. – Мінск: Права і экано­міка, 2007. – 54с.
  3. Безэквівалентны сінтаксіс беларускай і польскай моў // Паланістыка 1998 / Зборнік навуковых артыкулаў па актуальных пытаннях польскай мовы / Пад рэд. А.К. Кіклевіча. – Мінск, 1998. – С. 53-67.
  4. Катэгорыя пасесіўнасці ў кантрастыўным аспекце (польска-беларускія па­ралелі) // Паланістыка 1999 / Рэд. А.К. Кіклевіч. – Мінск, 1999. – С. 105-121.
  5. Да праблемы кантрастыўнага апісання мадэлей дзеяслоўных сказаў (на матэрыяле беларускай і польскай моў) // Веснік Беларускага дзяржаўнага уні­версітэта. – Сер. № 4. – 1999. – № 3. – С. 45-49.
  6. Транзітыўная мадэль як паказальнік безэквівалентнасці сінтаксісу бела­рускай мовы (пры супастаўленні з польскай мовай) // Веснік Беларускага дзяр­жаўнага універсітэта. – Сер. № 4. – 2000. – № 1. – С.43-47.
  7. Яшчэ раз аб пераходным характары сінтаксісу беларускай мовы // Studia Russica XVIII / Международная конференция “Языки в Великом княжестве Ли­товском и странах современной Центральной и Восточной Европы: миграция слов, выражений и идей” (Будапешт, 5-7 апреля 2000г.) / Доклады. – Budapest, 2000. – S.288-293.
  8. Беларуска-польскі канцінуум у святле функцыянавання транзітыўнай мадэлі// Dziedzictwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich / T.III. Językoznawstwo. – Białystok: PSPHU, 2000. – S. 173-180.
  9. Дзеяслоўная мадэль і паэтычная метафара // Беларуская лінгвістыка. – Вып.50. – Мінск, 2001. – С. 25-31.
  10. Праблемы супастаўляльнага даследавання сінтаксісу сучасных беларускай і польскай моў // Беларуская лінгвістыка. – Вып.52. – Мінск, 2002.– С.27-34.
  11. Актуальны стан і праблемы польска-беларускага супастаўляльнага сін­таксісу // Studia nad polszczyzną kresową. T. X / Red. J. Rieger. – Warszawa, 2001.– S. 161-178 (współautor A.K. Kiklewicz).
  12. Сінтаксіс беларускіх і польскіх дзеяслоўных прэдыкатаў: вынікі кантрас­тыўнага дыстрыбуцыйнага аналізу // Проблемы славяноведения: Сб. науч. ст. и мат-лов. – Брянск: Изд-во Брянск. гос. ун-та, 2003. – Вып. 5. – С. 295-307.
  13. Кантрастыўны сінтаксіс беларускіх і польскіх дзеяслоўных прэдыкатаў: вопыт супастаўляльна-тыпалагічнага аналізу // Пролеми зіставноï семантики. Збірнік наукових статей. Віпуск 6 / Відп. ред. Кочерган М.П. – К.: Вид. центр КНЛУ, 2003. – С.301-307.
  14. Атрибуция глагольного предиката (к проблеме комплексного лексикогра­фического описания глагольного предиката) // Русский язык: исторические судьбы и современность: ІІ Международный конгресс исследователей русского языка (Москва, МГУ им.М.В.Ломоносова, филологический факультет, 18-21 марта 2004 г.): Труды и материалы / Составители М.Л. Ремнева, О.В. Дедова, А.А. Поликарпов. М.: Изд-во МГУ, 2004. – С. 213.
  15. Дзеяслоўная мадэль і паэтычная метафара // Беларуская мова: хрэстама­тыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч, С.М. Балотнікава, Ж.Я. Бе­ла­кур­ская і інш. – Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. – С. 550-559.
  16. Хто пра што vs. хто аб чым, або Спецыфіка выражэння дэлібератыва ў мадэлях беларускіх прэдыкатаў перадачы інфармацыі // Лінгвістичні студії: Зб. наук. праць. Випуск 13 / Укл.: Анатолій Загнітко (наук. ред.) та ін. — Донецьк: ДонНУ, 2005. – С. 124-127.
  17. Беларускія прычынныя прыназоўнікі: семантыка і сінтаксіс // Вопросы функциональ­ной грамматики: Сб. науч. тр. Вып. 5 / Отв. ред. М.И. Конюшке­вич. – Гродно, 2005. – С.28-41.
  18. Синтаксис белорусских и польских причинных предлогов: опыт контрас­тив­ного анализа // Acta Universitasis Wratislaviensis. № 2747 / Slavica Wratisla­vien­sia. – CXXXIII. – Wrocław, 2005. – S.435-442.
  19. Мадэлі сказаў з прэдыкатамі перадачы інфармацыі: спосабы выражэння дэнататыўных роляў // Беларуская лінгвістыка. – Вып.56. – Мінск, 2005. – С. 34-42 (сумесна з Л.А. Жудро).
  20. Беларуская мова ў Інтэрнэце // Acta Neophilologica. Olsztyn: Wyd-wo Uniwersytetu Warmińsko-Mazurskiego, 2006. – T. VIII. – S. 79-89.
  21. Спроба тыпалогіі сінтаксічных слоўнікаў славянскіх моў // Лінгвістичні студії: Зб. наук. праць. Випуск 15 / Укл.: Анатолій Загнітко (наук. ред.) та ін. — Донецьк: ДонНУ, 2007. – С. 228-234.
  22. Синтаксические словари славянских языков: от словаря управления – к словарю синтаксических моделей // Русский язык: исторические судьбы и современность: IІІ Международный конгресс исследователей русского языка (Москва, МГУ им.М.В.Ломоносова, филологический факультет, 20-23 марта 2007 г.): Труды и материалы / Составители М.Л. Ремнева, А.А. Поликарпов. М.: МАКС Пресс, 2007. – С. 756-757.
  23. К вопросу об описании содержательного аспекта предложения (на мате­ри­але восточнославянских языков). Статья1 // Вестник МГУ. Серия9.. Филология. Москва: Изд-во Моск. ун-та, 2007, № 1. С. 9-34 (у сааўтарстве з К.М. Вінаградавай і Г.В. Сітар).
  24. К вопросу об описании содержательного аспекта предложения (на материале восточно-славянских языков). Статья 2: Типы донатива и средства его выражения // Вестник Московского университета. Серия 9. Филология, изд-во Московского университета, 3, 2007. С.7-30 (в соавторстве с Е.Н. Виногра­до­вой и А.В. Ситарь).
  25. Моўны этыкет беларусаў: ветлівыя звароты // Роднае слова. 2008. № 2. С. 50-51.
  26. Праблема апісання сінтаксічных архаізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: змены ў семантычнай структуры транзітыўных сказаў // Лінгвістичні студії: Зб. наук. праць. Випуск 16 / Укл.: Анатолій Загнітко (наук. ред.) та ін. Донецьк: ДонНУ, 2008. С. 100-103.
  27. Параметрызацыя дыстрыбуцыйных уласцівасцей дзеяслоўнага прэды­ката ў сінтаксічных слоўніках славянскіх моў // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XIV Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 2008): Дакл. бел. дэлегацыі / НАН Беларусі; Беларускі камітэт славістаў. Мн.: Права і эканоміка, 2008. С. 45-64.
  28. Синтаксическая конденсация: опыт сопоставления фрагмента синтакси­ческих систем белорусского и польского языков // Язык – Культура – Человек: Сборник, посвященный юбилею заслуженного профессора МГУ имени М.В.Ломоносова М.В.Всеволодовой / Ред М.Л. Ремнёва. Москва: МАКСпрес, 2008. С. 39-46.
  29. Сінтаксічныя слоўнікі славянскіх моў: да пытання тыпалогіі // Acta Universitasis Wratislaviensis. № 3023 / Slavica Wratisla­vien­sia. – CXLVII. – Wyraz i zdanie w językach słowiańskich 6: Opis, konfrontacja, przekład / Pod red. M. Sarnowskiego i W. Wysoczańskiego. Wrocław, 2008. S.519-529.
  30. Эпісталярны этыкет беларусаў: да пытання станаўлення эпісталярнай нормы беларускай мовы // Роднае слова. 2009. № 2. С. 54-56.
  31. Станаўленне і дынаміка эпісталярнай нормы беларускай літаратурнай мовы (на матэрыяле эпісталаграфіі канца XIX – пачатку XX ст.) // Веснік Беларускага дзяржаўнага уні­версітэта. Сер. № 4. 2009. – № 2. С. 65-70.
  32. «О сочинении частей слова» М.В.Ломоносова: к вопросу о выделении синтаксических архаизмов в русском литературном языке // Русский язык: исторические судьбы и современность: IV Международный конгресс иссле­дователей русского языка (Москва, МГУ им.М.В. Ломоносова, 20-23 марта 2010 г.): Труды и материалы / Составители М.Л. Ремнева, А.А. Поликарпов. М.: Изд-во МГУ, 2010. С. 412-757.
  33. Сучасная беларуска-польская лексікаграфія: традыцыі, актуальны стан, праблемы, перспектывы // Мовазнаўства: Матэрыялы IVМіжнароднага кангрэ­са беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін” (Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.; Беларусіка=Albaruthenica; кн. 30) / пад рэд. С. За­пруд­скага, Г. Цыхуна. – Мінск: Лімарыус, 2010. – С. 55-65.
  34. Национальная синтаксическая идиоматика в аспекте лингводидакти­чес­ко­го диалога (на материале афоризмов С.Е.Леца) // Meninis tekstas: Suvokimas. Analizė. Interpretacija / Художественный текст: Восприятие. Анализ. Интер­претация. Nr. 7 (2). Vilnius, 2010. S.222-229.
  35. Эпісталярная норма беларускай літаратурнай мовы: станаўленне і дынаміка, традыцыі і інавацыі // Przegląd Wschodnioeuropejski. 2011. № 2. S.399-413.
  36. Нацыянальная сінтаксічная ідыяматыка: ад унутрымоўнай спецыфікі да міжмоўных адрозненняў // Веснік Беларускага дзяржаўнага уні­версітэта. Сер. № 4. 2011. № 1. С. 31-36.
  37. Развіццё сінтаксічнай тэорыі ў беларускай лінгвістыцы: гісторыя і сучаснасць // Веснік Беларускага дзяржаўнага уні­версітэта. Сер. № 4. 2011. № 2. С. 31-43.
  38. Нэцікет па-беларуску: ветлівыя звароты ў беларускім Сеціве // Новае слова ў мовазнаўстве: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў “Новае слова ў беларусістыцы” (20-21 мая 2010 года) / пад рэд. С.М. Запрудскі, Г.А. Цыхун. Мінск: Выдавецтва «Четыре четверти», 2012 (Беларусіка=Albaruthenica; кн. 32). С. 279-288.
  39. “Сынтакс беларускае мовы” Язэпа Лёсіка і айчынная граматыкаграфія (Да пытання станаўлення сінтаксічнай нормы беларускай літаратурнай мовы) // Новае слова ў мовазнаўстве: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў “Новае слова ў беларусістыцы” (20-21 мая 2010 года) / пад рэд. С.М. Запрудскі, Г.А. Цыхун. Мінск: Выдавецтва «Четыре четверти», 2012 (Беларусіка=Albaruthenica; кн. 32). С. 313-321.
  40. Сінтаксіс “Мужыцкай праўды” і “Пісьмаў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.11 / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. Мінск: РІВШ, 2012. С. 16-23.

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ  ПУБЛІКАЦЫІ

 

  1. Гісторыя і культура беларусаў: тэксты і заданні: Вучэбны дапаможнік па практыцы беларускага маўлення для замежных студэнтаў. – Мінск: БДУ, 2003.– 80с. (у сааўтарстве з І.І. Савіцкай).
  2. Сучасная беларуская мова / Вучэбная праграма для вышэйшых навучаль­ных устаноў па спецыяльнасцях 1-21.05.01 Беларуская філалогія; 1-21.05.02 Руская філалогія; 1-21.05.04 Славянская філалогія; 1-21.05.05 Класічная філалогія; 1-21.05.06 Рамана-германская філалогія. – Мінск: РІВШ, 2005 (у сааўтарстве з З.І. Бадзевіч, Г.К. Чахоўскім). – 32с.
  3. Тэорыя тэксту // Праграма па спецыялізацыі “Мовазнаўства” (Моўная семантыка і прагматыка): Вучэбная праграма для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / Аўт.-склад. А.Я. Міхневіч, С.А. Важнік, К.П. Лю­бецкая, І.І. Савіцкая, А.Л. Садоўская. – Мн.: БДУ, 2005. – С. 10-14.
  4. Супастаўляльная граматыка славянскіх моў // Вучэбныя праграмы спецыяльных курсаў і спецыяльных семінараў / Аўт.-склад. З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, С.А. Важнік і інш. – Мн.: БДУ, 2006. – С. 48-52.
  5. Беларуская мова і літаратура: алімпіядныя заданні: дапаможнік для абітурыентаў ліцэя БДУ/С.А. Важнік, Н.Я. Вайніловіч, І.У. Ківель, В.В. Куш­ня­рэвіч, І.І. Савіц­кая / Пад агульн. рэд. С.А. Важніка і В.В. Кушнярэвіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2006. – 180 с.
  6. Сінтаксіс складанага сказа // Электронны падручнік па беларускай мове. – 2006.
  7. Сучасная беларуская мова / Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучаль­ных устаноў па спецыяльнасцях 1-21 05 01 “Беларуская філалогія (па напрамках)”; 1-21 05 02 “Руская філалогія (па напрамках)”; 1-21 05 04 “Славянская філалогія”; 1-21 05 05 “Класічная філалогія”; 1-21 05 06 “Рамана-германская філалогія” / склад. З.І. Бадзевіч, С.А. Важнік, Г.К. Чахоўскі. – Мінск: БДУ, 2010. – 50с.
  8. Беларуская мова і літаратура: Дапаможнік для абітурыентаў ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта/С.А. Важнік [і інш.]; пад агул. рэд. С.А. Важніка, Н.Я. Вайніловіч, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2010. – 270 с.
  9. Сучасная беларуская мова: сінтаксіс / Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія”. – Мн.: БДУ, 2013. – 54 с.
  10. Сучасная беларуская мова: сінтаксіс / Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці “Славянская філалогія”. – Мн.: БДУ, 2013. – 52 с.