23 верасня 2022 г. у межах рэспубліканскай акцыі «Тыдзень роднай мовы» студэнты-першакурснікі спецыяльнасцей «камунікатыўны дызайн» і «культуралогія» прынялі ўдзел у рабоце творчай майстэрні «Словы родныя люблю я», у праграму якой увайшлі філалагічная віктарына, творчы марафон беларускай паэзіі і конкурс на лепшую паштоўку-зварот да роднай мовы.
Кожны студэнт змог прадэманстраваць свае здольнасці ў дэкламаванні вершаў падчас паэтычнага марафону, пазмагацца за званне лепшага знаўцы беларускай мовы і літаратуры, паспрабаваць свае сілы ў стварэнні арыгінальных паштовак-пажаданняў.
Любіць родныя словы – гэта значыць умець гуляць у шарады з беларускімі словамі, падбіраць удалыя азначэнні, хутка вымаўляць скарагаворкі, не заблытацца ў сапраўдных імёнах і псеўданімах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, працытаваць паэтычныя радкі і нават здолець сачыніць уласны верш!
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі загадчык кафедры камунікатыўнага дызайна Вольга Анатольеўна Вараб’ёва, загадчык кафедры культуралогіі Таццяна Дзмітрыеўна Рабец і дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Марына Іосіфаўна Свістунова.