«Сустрэча з абітурыентамі -2022»

Дата: 2022/01/06


Кафедра камунікатыўнага дызайну паспяхова пашырае інфармацыйную прастору аб сферах сваёй дзейнасці. Цікавыя праекты выпускнікоў сведчаць аб грунтоўнай прафесійнай адукацыі і прыцягваюць маладняк з далёкіх куткоў Беларусі. Юнакі жадаюць ведаць разнастайную інфармацыю аб магчымасцях, сродках  і выніках адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

4 студзеня 2022 г. адбылася выязная сустрэча выкладчыкаў кафедры камунікатыўнага дызайну са старшакласнікамі, навучэнцамі студыі выяўленчага мастацтва ДУА «Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна». Студыя працуе ў Баранавічах па методзіцы лепшых мастацкіх школ. Выкладчыца, Кісялёва Алена Міхайлаўна, амаль трыдцаць гадоў выхоўвае таленавітае пакаленне беларускіх дзяўчат і хлопцаў на сваёй малой радзіме. Некаторыя выпускнікі студыі паспяхова паступалі ў розныя установы вышэйшай адукацыі ў галіне мастацтва. Прыйшоў час знаёмства выпуска гэтага навучальнага году з рознымі кірункамі мастацкай і творчай дзейнасці ў сценах факультэта сацыякультурных камунікацый.

Старэйшы выкладчык Гапіенка Вольга Яўгенаўна правяла двухгазінную прэзентацыю аб дзейнасці кафедры камунікатыўнага дызайну, аб умовах уступных іспытаў, крытэрыях паспяховых малюнкаў, адказала на пытанні моладзі і іх бацькоў. Сустрэча паказала вялікую зацікаўленасць аудыторыі і жаданне пазнаёміцца з жыццем кафедры бліжэй. Слухачы абяцалі прыехаць непасрэдна ў Мінск, каб далучыцца да творчай атмасферы нашага універсітэта і переканацца ў сваіх чаканнях ад выбару цікавай прафесіі.

Читайте также