Студенты и кураторы 1-2 курса на открытии выставки LitArt 6 сентября 2017 года.

Дата: 2017/10/11


«Літарт 2017».
Не застаюцца на ўзбочыне і нашыя творцы – сябры Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў. Шрыфтавікі і каліграфы ўдзельнічаюць у міжнародных і нацыянальных выстаўках, арганізуюць персанальныя экспазіцыі. Гэтак толькі краёвых мастацкіх выставак было праведзена ў розных гарадах Беларусі больш за дзясятак. Гэтыя выстаўкі заўсёды вылучаюцца сваёй графічнай культурай, тонкім разуменнем законаў прасторы і формы, арыгінальнасцю. Асабліва гэта заўважна на міжнародных арт-пляцоўках..

Удзельнікі згуртавання шмат эксперыментуюць у галіне мануальнай, інструментальнай і камп’ютарнай тэхнік. Аўтары дэманструюць свае адметныя стылі, выклікаючы ў гледачоў цікаўнасць (часам нават здзіўленне). Яны таксама пішуць, укладаюць і выдаюць кнігі па шрыфтах і каліграфіі, праводзяць аўтарскія лекцыі, майстар-класы і варкшопы. У іх творчасці пераважае каліграфічны інтарэс да беларускага скорапісу як унікальнай з’явы. Трэба аддаць належнае ўсім тым, хто апантана працуе ў галіне мастацтва літары, і адзначыць тых, хто ўносіць значны асабісты ўклад у развіццё шрыфта-каліграфічнага беларускага мастацтва: Г. Мацур, С. Саркісаў, П. Семчанка, Ю. Тарэеў, У. Свентахоўскі, У. Цэслер, Р. Найдзен, А. Баранаў, У. Васюк, Д. Сурскі, В. Паўлавец, А. Кулажэнка, Р. Сустаў, М. Анемпадыстаў, К. Вашчанка, А. Савіч, Ю. Якавенка і іншыя.

Очень взрослые студенты с любимым преподавателем. Слева направо:
Кулаженко А.А., Длотовская Н.В., профессор Линина Николаевна Миронова, Цеслер В.Я., Слаук И.С.

Читайте также