Студэнцкая ўніверсітэтская садружнасць працягваецца! Разам насустрач Калядам — беларускаму традыцыйнаму святу.

Дата: 2023/12/20



Каляды – 2023 – старажытнае беларускае свята, на якое былі запрошаны студэнты-культуролагі 1 курса ФСК разам з прафесарам Святланай Валянцінаўнай Снапкоўскай. У працэсе праходжання мастацка-творчай практыкі ў вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору філфака БДУ нашы студэнты вельмі зацікавіліся народнай культурай беларусаў. У выніку загадчыца лабараторыі Вера Сяргееўна Дзенісенка запрасіла нас для удзелу ў народным свяце Каляды. І вось 18 снежня ў актавай зале філалагічнага факультэта БДУ адбылося незвычайнае відовішча – Каляды! У ім удзельнічалі: дэкан філфака Сяргей Аляксандравіч Важнік, прафесары Ірына Валер’еўна Казакова і Святлана Валянцінаўна Снапкоўская, выкладчыкі, студэнты філфака, ФСК, універсітэта культуры, школьнікі. Праграма была подрыхтавана  Верай Сяргееўнай, якая і вяла незвычайную імпрэзу. Свята мела выразны інтэрактыўны характар, удзельнікамі якога былі ўсе прысутныя: віталі Каляды і калядоўшчыкаў, разам танчылі, спявалі, дэкламавалі вершы. Адбылася серыя выдатных майстар-класаў. Студэнты-культуролагі  1 курса атрымалі задавальненне ад удзелу ў гэтым цудоўным зімовым свяце. Беларуская культура – невычэрпная скарбніца нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

Читайте также