Убачыла свет кніга “Мсціслаўская кулінарная экспедыцыя”. Выданне падрыхтавана Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” (дырэктар — А.Б. Сташкевіч) сумесна з кафедрай культуралогіі (студэнты — Ю. Міцкевіч, А. Галышка, К. Вашчылка, К. Ходарава, Я. Крэчко, аспірант Ю. Зянькевіч, загадчык кафедры культуралогіі ФСК БДУ Э.А. Усоўская). Публікацыя ўтрымлівае матэрыялы культуралагічнага палявога даследавання Мсціслаўскага рэгіёна з мэтай вывучэння мясцовых кулінарных традыцый і культурных асаблівасцей Мсціслаўшчыны.