Міжнародны конкурс мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў» –вынікі

Дата: 2022/05/13


15 красавіка – 6 мая 2022 г. на факультэце сацыякультурных камунікацый (кафедра тэорыі і практыкі перакладу) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся I Міжнародны конкурс мастацкага перакладу “Кветкі з чужых палёў”. Мэтай мерапрыемства зазначалася развіццё творчай ініцыятывы і выяўленне таленавітай моладзі, якая імкнецца да прафесійнай перакладчыцкай дзейнасці.

У конурсе прынялі ўдзел 114 чалавек, у тым ліку 36 замежных студэнтаў. Дыпломамі ў катэгорыі “Пераклад англійскай прозы на беларускую мову”, дзе быў прапанаваны ўрывак з апавядання двойчы лаўрэата Букераўскай прэміі Хілары Мантэль, узнагароджаны:
Дыплом 1 ступені ‒ Наталля Тананушка (БДУ, ФСК, 5 курс)
Дыплом 2 ступені ‒ Алена Сячко (БДУ, ФСК, 3 курс)
Дыплом 3 ступені ‒ Марта Адахоўская (БДУ, філалагічны факультэт).

З найбольшай канкурэнцыяй удзельнікі сустрэліся ў намінацыі “Пераклад англійскай прозы на рускую мову” ‒ амаль сто перакладаў!
Лепшыя вынікі прадэманстравалі студэнты спецыяльнасці “Сучасныя замежныя мовы (пераклад)”: дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Маргарыта Чаховіч (3 курс), дыплом 2 ступені падзялілі паміж сабой студэнткі 5 курса Пракопчык Аляксандра і Рабава Аліна, дыплом 3 ступені ‒ у Аляксандры Люстэрнік (3 курс).


Больш за 50 удзельнікаў выканалі пераклад верша Рычарда Уілбара, амерыканскага паэта і перакладчыка, двойчы лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі.

У намінацыі 3 ‒ “Пераклад амерыканскай паэзіі на рускую мову” найвыдатнейшыя пераклады стварылі студэнты-філолагі Валагодскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
Дыплом 1 ступені ‒ Елізавета Красава (ВаДУ)
Диплом 2 ступені ‒ Анжаліка Воўкава і Ілля Кастэыгаў (ВаДУ)
Диплом 3 ступені ‒ Мілана Шахміна (ВаДУ) і Валерыя Алешнікава
(Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт)


Дыпломы ў намінацыі “Пераклад амерыканскай паэзіі на беларускую
мову” рамеркаваліся наступным чынам:
Дыплом 1 ступені ‒ Вікторыя Каросцік (БДУ, ФСК, 3 курс)
Дыплом 2 ступені ‒ Анастасія Арабіна (БДУ, філалагічны факультэт)
Дыплом 3 ступені ‒ Марк Кот (БДУ, ФСК, 5 курс)

Пераклад беларускай паэзіі на англійскую мову апынуўся цяжкай
задачай, таму дыпломамі адзначаны толькі два ўдзельніка:
Сафія Дзядкова ‒ дыплом 1 ступені (БДУ, філалагічны факультэт)
Дар’я Дзямешка ‒ дыплом 2 ступені (БДУ, ФСК, 5 курс)


За выдатны пераклад рускай паэзіі на англійскую мову дыпломам 1
ступені ўзнагароджана Анжаліка Волкава (ВаДУ).

У працэсе працы былі вызначаны перакладчыцкія праблемы, якія выклікалі найбольшыя цяжкасці ў будучых спецыялістаў-перакладчыкаў: перадача англійскіх рэалій, пераклад тэрміналогіі архітэктурнага дыскурсу, інтэрпрэтацыя назвы паэтычнага твора, перадача своеасаблівасцяў англійскага палітычнага дыскурсу, захаванне індывідуальнага стыля аўтара.

Па выніках конкурса было вырашана працягнуць супрацоўніцтва кафедры тэорыі і кафедры перакладу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з кафедрай англійскай мовы Інстытута сацыяльных і гуманітарных навук Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Валагодскі дзяржаўны ўніверсітэт» у галіне мастацкага перакладу і літаратуразнаўства. Кафедры маюць намер сумесна распрацаваць заканамернасці і адзіныя прынцыпы метадычнай арганізацыі навучання мастацкаму перакладу. Таксама было вырашана паглыбіць вывучэнне тэм, якія выклікалі найбольшыя цяжкасці пры перакладзе.


Арганізацыйны камітэт дзякуе ўдзельнікам конкурса і віншуе пераможцаў!

Читайте также