Конкурс шрыфтавых і каліграфічных работ “Ў” прысвечанных дню роднай мовы (21 лютага)
Кафедра камунікатыўнага дызайну сумесна з кафедрай беларускага мовазнаўства (Філалагічны факультэт БДУ) запрашаюць студэнтаў першага курса прыняць удзел у конкурсе “Ў”
Конкурс прымеркаваны да міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.
Удзельнікі конкурсу павінны прадставіць шрыфтавую або каліграфічную работу на беларускай мове, выкананую ўручную з выкарыстаннем графічных матэрыялаў на лістах паперы А4 або А3 фармату.
Тэмай конкурсу з’яўляюцца
Выказванні пра беларускую мову
(Прыклады выказванняў можна паглядзець у прымацаваным файле Прыклады выказванняў).
Удзельнікі конкурсу павінны прынесці гатовую работу на кафедру камунікатыўнага дызайну да 20 лютага (уключна). Да работы павінен быць прымацаваны суправаджальны ліст, які змяшчае інфармацыю пра ўдзельніка і яго работу (прозвішча, імя, тэкст работы), надрукаваны або выкананы ўручную друкаванымі літарамі.
Па выніках конкурсу пераможцам будуць уручаны памятныя прызы.
