Конкурс шрыфтавых і каліграфічных работ “Ў”. Вынікі

Дата: 2020/02/25


Падведзены вынікі конкурсу “Ў” прымеркаванага да міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Кафедра камунікатыўнага дызайну і кафедра беларускага мовазнаўства (Філалагічны факультэт БДУ) дзякуюць студэнтаў якія прынялі ўдзел у конкурсе і выканалі выдатныя працы на роднай мове.

Ваша зацікаўленасць да роднай мовы і актыўнасць з’яўляюцца прыкладам для кожнага.

Віншуем Демешко Кірыла і Еўдакімавіч Паліну. Жадаем вам натхнення і творчага росту.

Читайте также