III МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МАСТАЦКАГА ПЕРАКЛАДУ “КВЕТКІ З ЧУЖЫХ ПАЛЁЎ”

Дата: 2024/03/11


Кафедра тэорыі і практыкі перакладу факультэта сацыякультурных камунікацый і кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ сумесна з кафедрай англійскай мовы Інстытута сацыяльных і гуманітарных навук Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Валагодскі дзяржаўны ўніверсітэт” (РФ) запрашае студэнтаў моўных спецыяльнасцяў і навучэнцаў філалагічных класаў сярэдніх вучэбных устаноў прыняць удзел у III МІЖНАРОДНЫМ КОНКУРСЕ МАСТАЦКАГА ПЕРАКЛАДУ  “КВЕТКІ З ЧУЖЫХ ПАЛЁЎ” (праводзіцца завочна: мы Вам дасылаем тэкст на пераклад, Вы нам – свае пераклады). 

Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка 2024 г. па адрасу kvetki_konkurs@bsu.by (трэба назваць свае імя, імя па бацьку, прозвішча, імэйл і месца вучобы – універсітэт, факультэт, спецыяльнасць, курс). Вынікі конкурсу будуць размешчаны на сайтах факультэта сацыякультурных камунікацый www.fsc.bsu.by і філалагічнага факультэта 6 мая 2024 г.

На Конкурс прымаюцца пераклады ў 6 катэгорыях:

‒ пераклад прозы з англійскай мовы на беларускую / рускую мову;

‒ пераклад паэзіі з англійскай мовы на беларускую / рускую мову;

‒ пераклад паэзіі з беларускай мовы на англійскую мову;

‒ пераклад паэзіі з рускай мовы на англійскую мову.

Конкурс праводзіцца па шасці намінацыях: 

  1. «Мастацкі пераклад англамоўнай прозы на рускую мову». 
  2. «Мастацкі пераклад англамоўнай прозы на беларускую мову». 
  3. «Мастацкі пераклад англамоўнай паэзіі на рускую мову». 
  4. «Мастацкі пераклад англамоўнай паэзіі на беларускую мову». 
  5. «Мастацкі пераклад рускамоўнай паэзіі на англійскую мову». 
  6. «Мастацкі пераклад беларускай паэзіі на англійскую мову».

Кожны канкурсант можа прымаць удзел у адной ці некалькіх намінацыях. Усім канкурсантам будзе дасланы сертыфікат удзельніка, пераможцам у намінацыях – дыпломы.

Подробная информация — https://fsc.bsu.by/wp-content/uploads/2024/03/Informacionnoe-pismo-konkursa-hudozhestvennogo-perevoda-2024KTiPP.pdf

Читайте также