Дзень Святога Юр’я

Дата: 2022/05/16


6 траўня, у Дзень Святога Юр’я, жыхарамі вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна праводзіцца ўнікальны старадаўнi абрад – Юраўскі карагод. Прысвечаны земляробчаму святу, ён ўключае традыцыю выпякання абрадавага хлеба, упрыгожанага каласкамі з цеста, галінкамі з папяровымі стужкамі і кветкамі; суправаджаецца ўрачыстай працэсіяй да царквы, песнямі і гульнявымі карагодамі ў полі. З 2019 г. «Юраўски карагод» уваходзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У 2022 годзе свята наведалі старшы выкладчык А. Б. Сташкевіч, дацэнт Э. А. Усоўская і студэнтка Ганна Саснавік сумесна са студэнтамі Універсітэта культуры і мастацтваў.

Читайте также