Аб наведванні музея-кабінета Беларускай народнай культуры

Дата: 2023/11/01


“Знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай – заўсёды цікавая і вельмі карысная выхаваўчая справа!”

Так лічаць студэнты першага курса ФСК – будучыя спецыялісты ў галіне менеджмэнта міжкультурных камунікацый. 24 кастрычніка першакурснікі разам з прафесарам С. В. Снапкоўскай наведалі музей-кабінет Беларускай народнай культуры, што месціцца на філалагічным факультэце БДУ. Падчас наведвання адбылася шчырая і цёплая сустрэча з загадчыцай музея доктарам філалагічных навук, прафесарам Ірынай Валер`еўнай Казаковай. Яна расказала студэнтам пра вытокі беларускай культуры і яе развіццё ва ўмовах сучаснага беларускага соцыўму.
Прафесары Ірына Валерьеўна Казакова і Святлана Валянцінаўна Снапкоўская яскрава прадэманстравалі шматжанравасць нашай культурнай спадчыны, пазнаёмілі з яе навуковымі напрамкамі і дасягненнямі. Студэнты праявілі зацікаўленасць, задавалі шмат пытанняў. Асабліва, гэта тычылася побытавай культуры, якая прадстаўлена ў музеі ў разнастайных формах. У выніку, адбыўся змястоўны дыялог паміж прафесарамі і студэнтамі.

Читайте также