21 верасня 2017 г. адбыўся адкрыты семінар Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі, дзе былі абмеркаваныя планы працы філіяла кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі на 2017-2018 навучальны год. У семінары прыняў удзел старэйшы выкладчык кафедры Варановіч В.В., а таксама студэнты 5 курса Самойленка Д. і Гізун А. На семінары быў прыняты наступны план дзейнасці філіяла кафедры:
- Стварэнне неабходных умоў па арганізацыі адукацыйнага працэсу для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці “Сучасныя замежныя мовы (выкладанне), арганізацыя і правядзенне навучальных заняткаў на базе Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення з прыцягненнем вядучых спецыялістаў: лекцыйныя і практычныя заняткі па дысцыплінах “Праблемы штучнага інтэлекту”, “Камп’ютарныя тэхналогіі ў лінгвістыцы”.
- Арганізацыя навукова-даследчай працы студэнтаў старэйшых курсаў, забеспячэнне выканання курсавых і дыпломных прац па накірунках асноўнай дзейнасці Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення.
- Павышэнне кваліфікацыі і прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі шляхам удзелу ў адкрытых семінарах Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, майстар-класах, практыкумах.
- Перагляд і карэкціроўка навучальных планаў і праграм кафедры, укараненне новых дысцыплін спецыяльнасці, накіраваных на вырашэнне актуальных задач у адпаведнай галіне.
- Удзел у арганізацыі і правядзенні сумесных навукова-практычных мерапрыемстваў, канферэнцый, семінараў.
- Стварэнне лінгваакустычных вобразаў на замежных мовах для мабільных дадаткаў (з прыцягненнем замежных студэнтаў).